Беларуская Служба

Амаль 700 польскіх кампаній хочуць прывіваць працаўнікоў на працоўных месцах

06.05.2021 08:49
Фірма павінна сабраць мінімум 300 чалавек (супрацоўнікаў і членаў іх сямʼі), жадаючых зрабіць прышчэпку.
Мабільны пункт вакцынацыі PAP/Grzegorz Michałowski

У Польшчы ёсць амаль 700 кампаній, якія хочуць прывіваць працаўнікоў на працоўных месцах, заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра і паўнамоцны прадстаўнік урада па нацыянальнай праграме вакцынацыі Міхал Дворчык.

Рэгістрацыя на праграму прышчэпкі COVID-19 на працоўных месцах пачалася ў аўторак. Фірма павінна сабраць мінімум 300 чалавек (супрацоўнікаў і членаў іх сямʼі), жадаючых зрабіць прышчэпку.

Для вакцынацыі на працоўных месцах будуць выкарыстоўвацца наяўныя вакцыны, выбар не будзе магчымы. Працадаўца, які збярэ дастатковую колькасць заяўнікаў, будзе таксама несці адказнасць за наладжванне працэсу вакцынацыі сваіх супрацоўнікаў.

Дата пачатку вакцынацыі на працоўных месцах будзе залежаць ад наяўнасці вакцын.

ав

У Польшчы прышчэпкай Johnson&Johnson будуць прывіваць ляжачых

06.04.2021 15:22
У красавіку ў краіну будзе пастаўлена звыш 300 тысяч аднадозных вакцын супраць COVID-19 фірмы Johnson&Johnson.

Да 10 траўня ўсім палякам будуць выдадзены электронныя накіраванні на прышчэпкі супраць каранавірусу

19.04.2021 10:43
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі афіцыйна адкрыў першы ў Польшчы Універсальны цэнтр вакцынацыі, размешчаны ў Легніцы.