Беларуская Служба

За ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва можна выйграць аўтамабіль

07.05.2021 18:11
У розыгрышы ўдзельнічалі людзі, якія самастойна перапісаліся праз Інтэрнэт і пагадзіліся ўдзельнічаць у латарэі.
        500  1000   .
В лотерее можно будет выиграть денежные купоны на 500 и 1000 злотых и автомобиль.Фото: Промоматериалы лотереи

Сёння апоўдні адбыўся розыгрыш першай прэміі ў Нацыянальнай латарэі перапісу насельніцтва.

"У розыгрышы ўдзельнічалі людзі, якія самастойна перапісаліся праз Інтэрнэт і пагадзіліся ўдзельнічаць у латарэі", - распавяла вядучая розыгрышу Ганна Бутрым (Anna Butrym).

- Розыгрыш падзелены на ваяводствы. Для кожнага ваяводства прадугледжана 5 картак з захаваным коштам у памеры 1000 злотых і дзесяць у памеры 500 злотых. Латарэя галоўных узнагародаў – 16 аўтамабіляў – адбудзецца 14 ліпеня 2021 года. Тады ўсе асобы, якія зарэгістраваліся, змогуць прыняць удзел у розыгрышу.   

Адбудуцца яшчэ некалькі розыгрышаў. Бліжэйшы – 21 траўня, пазней – 8 і 18 чэрвеня, а таксама 2 і 9 ліпеня. Тады таксама можна выйграць грашовыя купоны на 500 і 1000 злотых.

ІАР ПР/нг