Беларуская Служба

Польшча з асцярожнасцю ставіцца да прышчэпак супраць каранавіруса ў падлетак

11.05.2021 12:05
Амерыканскі ўрад зацвердзіў адну з вакцын для дзяцей, старэйшых за 12 гадоў.
.
. PAP/EPA/NARONG SANGNAK

За мінулыя суткі ў Польшчы было пацверджана 3 тысячы 98 новых заражэнняў каранавірусам, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. З учорашняга дня памерла 319 інфіцыраваных.

Упаўнаважаны ўраду па справах вакцынацыі Міхал Дворчык заявіў, што Польшча з асцярожнасцю ставіцца да прышчэпак людзей ва ўзросце 16- ніжэй за 18. Амерыканскі ўрад зацвердзіў адну з вакцын для дзяцей, старэйшых за 12 гадоў.

-Мы ў Польшчы, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Медыцынскай рады, выкарыстоўваем новыя вакцыны толькі для дарослых. Каб гаварыць пра вакцынацыю падлеткаў, клінічныя выпрабаванні павінны быць завершаны, і яны павінны прынесці станоўчыя вынікі, – пракаментаваў Дворчык.

ав

Больш за чвэрць палякаў не хочуць рабіць прышчэпкі ад Covid-19

29.04.2021 12:06
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі прадставілі план размарожвання ўсіх сфер жыцця, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».

Амаль 700 польскіх кампаній хочуць прывіваць працаўнікоў на працоўных месцах

06.05.2021 08:49
Фірма павінна сабраць мінімум 300 чалавек (супрацоўнікаў і членаў іх сямʼі), жадаючых зрабіць прышчэпку.

Амаль 10 мільёнаў палякаў былі прывітыя супраць COVID-19

09.05.2021 08:50
З сённяшняга дня рэгістравацца на вакцынацыю могуць наймалодшыя дарослыя палякі.