Беларуская Служба

Пабіты рэкорд тэмпературы ў бягучым годзе

11.05.2021 17:54
У Кракаве тэмпература дасягнула 30,1 градуса, што ўпершыню ў гэтым годзе азначала б перавышэнне 30 градусаў.
КракаўPAP/Łukasz Gągulski

У Кракаве на тэрмометрах было нават больш за 30 градусаў С. «Уся Польшча купаецца ў сонечным святле», – можна было прачытаць днём у сацыяльных сетках Інстытута метэаралогіі (IMGW). У Кракаве тэмпература дасягнула 30,1 градуса, што ўпершыню ў гэтым годзе азначала б перавышэнне 30 градусаў.

Эксперты ўстановы кажуць, што паветра паступае з поўначы Афрыкі.

Тэмпература на большай частцы Польшчы складала 27 градусаў, месцамі да 28 градусаў у цяні. Акрамя таго, у самы цёплы момант дня ў іншых месцах Польшчы было таксама вышэй за 20 градусаў Цэльсія.

Падобнае надвор'е захаваецца і ў сераду на ўсходзе і ў цэнтры Польшчы. Пасля прыфрантавая зона ўвойдзе на захад, што прынясе павелічэнне воблачнасці і ападкаў. Будуць штормы, моцныя ліўні і моцны вецер – прагназуюць сіноптыкі.

ав