Беларуская Служба

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала стваральнікаў злачыннай ІКТ-інфраструктуры

14.05.2021 11:30
Паводле АУБ, магчымасцямі згаданай сеткі карысталіся, між іншым, спецслужбы іншых краін.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала ў Лодзіцкім ваяводстве дзве асобы, якія падазраюцца ў парушэнні інфармацыйна-камунікацыйнай сеткі. Затрыманыя арганізавалі ІКТ-інфраструктуру, якая складаецца з мадэмаў і прылад, якія супрацоўнічаюць з вялікай колькасцю СІМ-картаў, што забяспечвала магчымасць утойвання дадзеных асоб, якія імі карысталіся.

Як паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын(Stanisław Żaryn), падрыхтаваная інфраструктура выкарыстоўвалася замежнымі спецслужбамі:

- Затрыманыя асобы наладзілі інфармацыйна-камунікацыйную інфраструктуру, якая дазваляла ейным карыстальнікам ананімна карыстацца згаданай сеткай. Гэткія магчымасці выкарыстоўваліся, між іншым, спецслужбамі іншых краін.

Пасля арышту былі праведзеныя шматлікія ператрусы ўсяго ў больш чым 20 месцах па ўсёй краіне. Таксама былі канфіскаваныя СІМ-карты, носьбіты дадзеных, у тым ліку кампутары, тэлефоны, жорсткія дыскі іг.д..

Затрыманыя абвінавачваюцца ў парушэнні працы інфармацыйна-камунікацыйнай сеткі. У дачыненні да іх былі прымененыя прафілактычныя меры ў выглядзе паручыцельства, нагляду міліцыі і забароны кантактаваць з асобамі, якія знаходзяцца пад следствам.

аз