Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы расце

14.05.2021 13:37
У параўнанні з папярэднім месяцам цэны на тавары і паслугі выраслі на 0,8%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года ў красавіку цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў Польшчы выраслі на 4,3%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У сваю чаргу, у параўнанні з папярэднім месяцам цэны на тавары і паслугі выраслі на 0,8%.

У красавіку ў параўнанні з сакавіком найбольшы ўплыў на інфляцыю аказала павышэнне цэн на прадукты харчавання і транспарт.

У першым квартале бягучага года польская эканоміка развівалася больш павольна, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, за першыя тры месяцы гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года ВУП у Польшчы знізіўся на 1,2%.

Гэтыя дадзеныя больш-менш адпавядаюць чаканням рынку.

аз