Беларуская Служба

26,5 млн еўра прызначаць польскія ўлады на стварэнне цэнтраў псіхічнага здароўя для моладзі

17.05.2021 18:21
Грамадскія цэнтры псіхічнага здароўя будуць прапануюць усебаковую падтрымку - не толькі дзецям і падлеткам, але і іх сем'ям.
i .
Псiхічнае здароўе.Tumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain

126 мільёнаў злотых (больш за 26,5 мільёна еўра) прызначаць польскія ўлады на стварэнне Грамадскіх цэнтраў псіхічнага здароўя для дзяцей і моладзі. Міністэрства фінансаў і рэгіянальнай палітыкі падпісала пагадненне з дзевяццю ўстановамі ў рамках аператыўнай праграмы „Веды, адукацыя, развіццё”.

Намеснік міністра Малгажата Ярасіньска-Едынак паведаміла, што пры падтрымцы еўрапейскіх фондаў і дзяржаўнага бюджэту ўзнікнуць новыя цэнтры псіхічнага здароўя ў Лодзі, Пабяніцах, Зялёнай Гуры, Кракаве, Сасноўцы і ў васьмі раёнах Варшавы.

Грамадскія цэнтры псіхічнага здароўя будуць прапануюць усебаковую падтрымку - не толькі дзецям і падлеткам, але і іх сем'ям і ўсяму навакольнаму асяроддзю. Цэнтры павінны працаваць хутка і каардынаваць дапамогу маладым пацыентам і іх сем'ям з усімі дзяржаўнымі службамі, а таксама займацца прафілактыкай.

аз