Беларуская Служба

LOT прывязе ў Польшчу ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў 2023

08.06.2021 08:01
Еўрапейскія гульні 2023 года будуць праходзіць, між іншым, у Кракаве і Катавіцах.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская дзяржаўная авіякампанія падпісала пагадненне з Польскім алімпійскім камітэтам, паводле якога LOT прывязе ў Малапольшу ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў 2023.

Кампанія абвясціла, што ў рамках праекта «LOT для спорту» перавозчык будзе часцей служыць, як камандам, так і заўзятарам. У супрацоўніцтве з Польскім алімпійскім камітэтам LOT прывязе ў Кракаў і Катавіцэ гульцоў і каманды з 56 гарадоў Еўропы.

Нагадваем, Еўрапейскія гульні ўпершыню пройдуць на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза. Мерапрыемства ладзіцца раз на чатыры гады з удзелам 50 нацыянальных каманд еўрапейскіх краін. Праграма ІІІ Еўрапейскіх гульняў 2023 прадугледжвае каля 28-30 дысцыплін, з якіх мінімум 24-26 будуць алімпійскімі відамі спорту.

Рашэнне аб правядзенні мерапрыемства ў Кракаве і іншых гарадах Малапольшчы было прынятае ў чэрвені 2019 года на пазачарговай сесіі Генеральнай Асамблеі Асацыяцыі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Старшыня авіякампаніі LOT Рафал Мільчарскі(Rafał Milczarski) сказаў, што свята спартсменаў і заўзятараў, гэта таксама магчымасць прасоўвання козыраў Малапольшчы. Ён падкрэсліў, што ініцыятыва можа станоўча паўплываць на ўсю польскую эканоміку.

«LOT для спорту» – гэта прапанова, у рамках якой нацыянальны перавозчык плануе актывізаваць сваю дзейнасць на рынку спартыўных паслуг. Прапанова авіякампаніі адрасаваная як да спартсменаў, так і іх супрацоўнікаў, а таксама заўзятараў. Яна будзе датычыць як чартарных рэйсаў, так і тых са звычайнай сеткі злучэнняў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі