X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Дазвол на працу ў Польшчы быў выдадзены толькі 87 замежным медыкам

10.06.2021 09:21
Міністэрства аховы здароўя Польшчы разлічвала на прыток нават тысячы.
.
.DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі  быў дадзены дазвол на працу ў Польшчы, у той час як міністэрства разлічвала на прыток нават тысячы – паведамляе ў чацвер газета «Dziennik Gazeta Prawna». Паводле інфармацыі «DGP», ёсць медыцынскія палаты, якія прыпыняюць выдачу згоды.

Газета паведамляе, што, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, са студзеня гэтага года было пададзена 473 заявы аб працаўладкаванні замежных лекараў па новым спрошчаным парадку. Палова з іх, 236, былі зацверджаны. Адмоў было сем.

«Атрымаўшы зялёнае святло ад міністэрства, замежны лекар усё яшчэ павінен атрымаць дазвол у акруговай медыцынскай палаце. Як прызнаецца Лукаш Янкоўскі, кіраўнік палаты ў Варшаве, цікавасць замежных лекараў меншая, чым яны чакалі. 34 заявы былі атрыманы ў сталіцы, па ўсёй Польшчы, усяго іх было 156. На дадзены момант 87 былі разгледжаны станоўча, дзясятак адхілены, астатнія чакаюць у чарзе», – паведамляе «DGP».

Хоць эксперты прагназуюць павелічэнне прытоку лекараў з Усходу, яны не чакаюць масавай міграцыі. Як кажуць, гэта сур'ёзны крок, які прадугледжвае не толькі пошук працы, але і акліматызацыю ўсёй сямʼі.

У канцы студзеня Польская медыцынская палата змяніла пастанову аб падрабязнай працэдуры прадастаўлення ліцэнзіі на доктарскую і стаматалагічную практыку і ўвяла патрабаванне пацвердзіць веданне польскай мовы. Гэта заблакавала працэдуру. Міністр аховы здароўя накіраваў справу ў Вярхоўны суд. «Праблема ў тым, што, паводле інфармацыі DGP, учора, у прыватнасці, Рэгіянальная медыцынская палата ў Лодзі прыпыніла вынясенне рашэнняў у сувязі з разглядам справы», – паведамляе штодзёнка.

ав

У Гродне медыкам забаранілі карыстацца на працы смартфонамі

29.04.2021 14:04
Гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў загадзе галоўнага ўрача клінікі.

Лекары будуць змагацца з хлуслівай медыцынскай інфармацыяй у Інтэрнэце

27.05.2021 17:12
Выкарыстанне недаказаных метадаў лячэння для пацыентаў можа скончыцца дрэнна.