Беларуская Служба

Архіў новых актаў зладзіў Дзень адкрытых дзвярэй

12.06.2021 16:11
Нагодай стаў Міжнародны дзень архіваў, які адзначаецца ва ўсім свеце 12 чэрвеня.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Andrzej Lange

Гістарычныя дакументы, недаступныя раней для шырокай грамадскасці, чакаюць сёння наведвальнікаў Архіва новых актаў у Варшаве. Установа зладзіла Дзень адкрытых дзвярэй у рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў.

Прадстаўленая дакументацыя тычацца, сярод іншага, дакументаў, звязаных з будаўніцтвам порта ў Гдыні, звароту Ігнацыя Яна Падэрэўскага да прэзідэнта ЗША Вудра Уілсана з 1917 года, як і паведамленні Групы Ладося наконт выратавання яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны, паведаміў Польскаму радыё дырэктар Архіва новых актаў Мар'юш Ольчак.

- Мы ў асноўным прадстаўляем арыгінальныя дакументы з нашай калекцыі, якія былі ўнесены ў спіс Нацыянальнай праграмы ЮНЕСКА «Памяць пра свет». Яшчэ мы паказваем дакументы, датычныя розных дасягненняў у рамках супрацы ААН і польскіх дзяржаўных архіваў.

Апроч таго ў дзень адкрытых дзвярэй архівісты падрыхтавалі мноства практычных парад для аматараў архіваў. Яны прадэманстравалі, напрыклад, спосабы пошуку працоўных дакументаў або правілы забеспячэння наяўных архіваў.
Акрамя таго наведвальнікам прадставілі магчымасць паглядзець архіўныя сховішчы, майстэрню па аднаўленні ды захаванні архіўных запісаў, пазнаёмілі з правіламі захоўвання дакументаў.

Дзень адкрытых дзвярэй у Архіве новых актаў прайшоў з 12.00 да 16.00. З-за анты эпідэмічных мер колькасць наведвальнікаў была абмежаваная.

ПР/юл