Беларуская Служба

Урад зладзіў дыскусію вакол новай праграмы «Польскі лад»

12.06.2021 13:36
Удзел у дэбатах узяў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ды міністр сельскай гаспадаркі.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Marcin Bielecki

Апоўдні пачалася яшчэ адна з серыі дэбатаў пра Польскі лад. Гэтым разам дыскусія была прысвечаная сельскай гаспадарцы.

Дэбаты прайшлі ў Нацыянальным навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі ў Баліцэ пад Кракавам. У іх узялі ўдзел, сярод іншага, прэмʼер-міністр Матэуш Маравецкі і міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Гжэгаж Пуда.

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Радаслаў Фогель падкрэсліў, што сельская гаспадарка зʼяўляецца важным элементам не толькі «Польскага ладу», але і ўсяго сацыяльна-эканамічнага жыцця Польшчы. Справы вёскі і яе жыхароў заўсёды мелі важнае значэнне для кіроўнай партыі, і таму, адна з дыскусій прысвечана сельскай гаспадаркі.

Гэта трэцяя з серыі дэбатаў пра «Польскі лад». Папярэднія дзве былі прысвечаны ахове здароўя і справам сямʼі. «Права і справядлівасць» плануе арганізаваць агулам 10 дэбатаў. Іх мэта – азнаёміць палякаў з асновамі ўрадавага курсу «Польскі лад».

«Польскі лад» – гэта новая сацыяльна-эканамічная праграма партыі «Права і справядлівасць». Яна тычыцца дзесяці абшараў, сярод якіх: ахова здароўя, сумленная праца – годная аплата, дзесяцігоддзе развіцця, сямʼя і дом у цэнтры жыцця, Польшча – наша зямля, зычлівая школа і культура на новае стагоддзе, спрыяльны бізнес клімат, чыстая энергія – чыстая паветра, CyberPoland 2025 і Залатая восень жыцця.

ПР/юл