Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена 241 заражэнне каранавірусам, але гэта яшчэ не канец эпідэміі

16.06.2021 12:49
Пакуль што можна казаць толькі пра яе часовае згасанне.
Test na koronawirusa
Test na koronawirusaPhoto:fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 241 заражэнне каранавіруснай інфекцыяй за апошнія суткі. 62 асобы загінулі.

Гэта яшчэ не канец эпідэміі, пакуль што можна казаць толькі пра яе часовае згасанне, – адзначае доктар Марэк Пасабкевіч, былы Галоўны санітарны інспектар.

- Пра канец эпідэміі мы б казалі тады, калі б было вядома, што ў будучым не будзе ўжо вялікіх пікаў лічбы захворванняў і смерцяў. На жаль, да тае пары, пакуль большая частка грамадства не мае ўстойлівасці да хваробы, можна спадзявацца, што ў спрыяльны перыяд, гэта значыць, восенню, зімой і вясной, зноў паявяцца хвалі захворванняў і смерцяў.

У рамках вакцынацыі ў Польшчы пастаўлена ўжо звыш 25 мільёнаў уколаў супраць каранавіруснай інфекцыі. З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 2 878 061 заражэнне каранавірусам. Усяго загінула 74 688 хворых.

/нг