Беларуская Служба

Дэпутатам Сейму прадстаўлена інфармацыя пра магчымыя пагрозы ў інфармацыйнай прасторы

16.06.2021 17:31
Па просьбе прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага было склікана сакрэтнае паседжанне Сейму.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/supimol kumying

Паўнамоцны прадстаўнік урада па пытаннях кібербяспекі Януш Цешыньскі заявіў, што вычарпальная інфармацыя пра кібератакі была прадстаўлена падчас закрытага для СМІ пасяджэння Сейму. Як паведаміў журналістам прэс-сакратар ураду, міністр Цешыньскі быў адным з асоб, якія распавялі дэпутатам пра дзейнасць службаў.

Журналісты пыталіся ў Януша Цешыньскага пра сістэмы бяспекі супраць хакерскіх атакаў на канцылярыю прэм'ер-міністра і іншыя дзяржаўныя ўстановы. "За гэтыя пытанні адказваюць эксперты", - сказаў ён. І дадаў, што ні адна краіна не раскрывае, як яна забяспечвае свае сістэмы, і Польшча гэтага не зробіць.

Па просьбе прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага было склікана сакрэтнае паседжанне Сейму для прадстаўлення інфармацыі пра дзейнасць, накіраваную на кібербяспеку Польшчы. Сустрэча прайшла без удзелу прадстаўнікоў СМІ.

На мінулым тыдні кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык паведаміў пра хакерскую атаку на электронную пошту і сацыяльную сетку сваёй жонкі.

iar/нг