Беларуская Служба

Сустрэча прэзідэнтаў Польшчы і Германіі праходзіць у гадавіну Трактату пра добрасуседства

17.06.2021 08:50
У размове прэзідэнтаў будуць таксама разгледжаны бягучыя праблемы, у тым ліку падзеі ў Беларусі і Украіне.
  -
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Праз 30 гадоў пасля яго падпісання ў Варшаве ў чацвер прэзідэнты Анджэй Дуда і Франк-Вальтэр Штайнмаер будуць абмяркоўваць пытанні рэалізацыі польска-германскага дагавора аб добрасуседстве і сяброўскім супрацоўніцтве. Па-ранейшаму неабходныя намаганні для выканання яго палажэнняў, ацаніў міністр канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі.

У чацвер прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер наведвае Польшчу з афіцыйным візітам. Візіт звязаны з 30-годдзем падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Польшча і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб добрасуседстве і сяброўскім супрацоўніцтве; дагавор быў падпісаны ў Боне 17 чэрвеня 1991 года.

Міністр Кшыштаф Шчэрскі адзначыў, што пытанне рэалізацыі Дагавора стане адной з тэм перамоваў прэзідэнтаў Дуды і Штайнмаера. Як ён адзначыў, у размове прэзідэнтаў будуць таксама разгледжаны бягучыя праблемы, у тым ліку падзеі ў Беларусі і Украіне, будучыня Еўрапейскага саюза і «новыя трансатлантычныя адносіны, якія вынікаюць з нядаўніх рашэнняў і рухаў з амерыканскага і нямецкага бакоў».

ав