Беларуская Служба

189 мінамётных гранат і два артылерыйскія снарады былі знойдзены ў прыватным двары

17.06.2021 09:59
Небяспечная знаходка знаходзілася прыблізна ў 10 метрах ад дома гаспадароў.
Ілюстрацыйны здымакRepublica/pixabay.com/CC0

189 мінамётных гранат і два артылерыйскія снарады часоў Другой сусветнай вайны былі знойдзены ў прыватным двары ў Пултускім павеце (Мазавецкае ваяводства). Небяспечная знаходка знаходзілася прыблізна ў 10 метрах ад дома гаспадароў.

Уладальніца маёмасці ў Пакшыўніцы Ганна Кавальчык падчас працы ў садзе натыкнулася на некалькі куль. Як высветлілася пазней, гэта была толькі невялікая частка таго, што ўсё яшчэ было ў зямлі.

З-за выяўленай колькасці боепрыпасаў уся аперацыя па ачыстцы месца працягвалася некалькі дзён. Для гэтага неабходна было прыцягнуць значныя паліцэйскія сілы, якія забяспечвалі тэрыторыю з пагрозай выбуху. З-за колькасці раскрытых боепрыпасаў жыхары горада былі эвакуіраваны, а бліжэйшы ўчастак дарогі перакрыты.

Сапёры знайшлі 189 мінамётных гранат і два артылерыйскія снарады часоў Другой сусветнай вайны.

ав