Беларуская Служба

Памежная служба затрымала палестынца, які пагражаў бяспецы Польшчы

17.06.2021 14:13
Мужчына арыштаваны і чакае высылкі з Польшчы ў пагранічным цэнтры.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain


Прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Ларын заявіў у эфіры TVP Info, што мужчына павінен быць высланы з Польшчы.

-Агенцтва ўнутранай бяспекі сабрала матэрыялы, якія, з аднаго боку, паказваюць, што гэты чалавек падтрымлівае кантакты з чалавекам, які быў ідэнтыфікаваны як член тэрарыстычнай арганізацыі. З іншага боку, гэты палестынец моцна радыкалізуецца на аснове рэлігіі, схільны да агрэсіі і мае дастаткова спецыялістычныя веды ў галіне хіміі, у галіне абыходжання з агнястрэльнай зброяй і з'яўляецца чалавекам, які ўяўляе пагрозу для Рэспублікі Польшча.

Мужчына арыштаваны і чакае высылкі з Польшчы ў пагранічным цэнтры.

ав