Беларуская Служба

Лекары раяць, як перажыць спякоту, якая чакае палякаў у бліжэйшыя дні

18.06.2021 07:56
У выходныя тэрмометры могуць паказваць да 35 градусаў Цэльсія.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnegornostay/Shutterstock

Бліжэйшыя дні ў Польшчы будуць вельмі спякотныя. У выходныя тэрмометры могуць паказваць да 35 градусаў Цэльсія. Як перажыць такое надвор'е? Кардыёлаг рэкамендуе, у прыватнасці, піць шмат вады, адмовіцца ад салодкіх напояў і займацца спортам або палоць агарод толькі раніцай ці ўвечары. Выратавальнік нагадвае бацькам сачыць за сваімі дзецьмі каля вады; папярэджвае пра небяспеку – скок у ваду галавой уніз можа закончыцца трагічна, а ў выніку доўгага прабывання на сонцы можна атрымаць цеплавы ўдар.

«Трэба адзначыць, што спякота можа быць сурʼёзнай пагрозай. Зразумела, для маладых і здаровых людзей лета – гэта час адпачынку, радасці і актыўнасці. Пажылым і хранічна хворым трэба быць асабліва асцярожнымі», – кажа праф. Павел Пташыньскі з Цэнтральнай педагагічнай бальніцы Медычнага ўніверсітэту ў Лодзі.

Ён таксама звярнуўся з просьбай адмовіцца ад салодкіх газаваных напояў пры высокай тэмпературы. Такія напоі не здымаюць смагі. »Трэба піць ваду, прыкладна на літр больш, чым звычайна. Стандарт – тры літры ў дзень, а нават крыху больш. Вада павінна быць пакаёвай тэмпературы», – адзначыў лекар.

pap/нг