Беларуская Служба

Польшча праінфармуе адпаведныя ўстановы ЕС пра кібератакі на паштовыя скрынкі польскіх палітыкаў

18.06.2021 13:05
Гэтае пытанне будзе адной з тэмаў сустрэчы міністраў замежных спраў 27 краін у Люксембургу ў панядзелак.
Co czwarta firma jest ofiarą cyberataków, których z roku na rok przybywa.
Co czwarta firma jest ofiarą cyberataków, których z roku na rok przybywa. pixabay

Польшча прадставіць інфармацыю краінам ЕС і Еўракамісіі пра апошнія кібератакі на электронныя скрыні польскіх высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў. Пра гэта стала вядома карэспандэнтцы Польскага радыё ў Бруселі Бэаце Пламэцкай.

Першыя паведамленні пра кібератакі ўжо перададзены інстытутам ЕС, і сёння яны чакаюць дакументаў па гэтым пытанні. Адзін з дыпламатаў ЕС заявіў брусельскаму карэспандэнту Польскага радыё, што гэтае пытанне будзе адной з тэмаў сустрэчы міністраў замежных спраў 27 краін у Люксембургу ў панядзелак.

Бэата Пламэцка/нг