Беларуская Служба

168 новых выпадкаў заражэння каранавірусам выяўлена ў Польшчы

19.06.2021 12:53
Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы распавёў, што тэндэнцыя па змяншэнні колькасці заражэнняў захаваецца і ў далейшым.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnePAP/EPA/WAEL HAMZEH

У суботу, 19 чэрвеня, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі ў краіне было выяўлена 168 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памёр чарговы  41 пацыент.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска распавёў, што тэндэнцыя па змяншэнні колькасці заражэнняў захаваецца і ў далейшым:

-Гэта таксама чарговы тыдзень з памяншэннем. У параўнанні з мінулым тыднем гэта менш на прыкладна 28%. Гэтак жа памяншаецца лік шпіталізаваных з Covid-19. Сёння ў Польшчы з гэтым дыягназам у лякарнях знаходзіцца 1534 чалавекі, 237 з іх у рэанімацыі.

Агулам, з пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 2 мільёны 878 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 74 823 жыхары Польшчы.

iar/эж

Больш за 24 млн прышчэпак супраць каранавіруса зроблена ў Польшчы

13.06.2021 16:13
13 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена толькі 227 заражэнняў каранавірусам.

У фан-зоне Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве можна атрымаць прышчэпку супраць каранавіруса

19.06.2021 11:47
Ахвотных прышчапіцца ў фан-зоне чакаюць 10 тысяч доз вакцыны Johnson&Johnson.