Беларуская Служба

Прамысловая вытворчасць у Польшчы ў гадавым вымярэнні вырасла на 29,8%

21.06.2021 13:00
Атрыманы паказчык апынуўся трохі вышэй за прагнозы аналітыкаў, якія чакалі павелічэння толькі на 29%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.ndoeljindoel/Shutterstock

Прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 29,8% у траўні ў параўнанні з тым жа месяцам годам раней, паведаміла ў панядзелак, 21 чэрвеня Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны, дадаўшы надзеі на хуткае аднаўленне пасля крызісу, выкліканага эпідэміяй каранавіруса.


Атрыманы паказчык апынуўся трохі вышэй за прагнозы аналітыкаў, якія чакалі павелічэння толькі на 29%. Адначасова ў месячным вылічэнні прамысловая вытворчасць у Польшчы ў траўні была на 0,8% ніжэй, чым у красавіку, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Паводле Еўрастата, які выкарыстоўвае іншую метадалогію, прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 45,2% ў красавіку, што з'яўляецца адным з самых хуткіх тэмпаў росту сярод 27 краінаў ЕЗ.

pap/эж

Прэм'ер: Польская эканоміка спраўляецца з эпідэмічным крызісам

16.02.2021 11:03
Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад будзе падтрымліваць польскую прамысловасць у тэхналагічным развіцці і экспансіі на знешнія рынкі.

У гадавым вымярэнні аб'ём прамысловай вытворчасць у Польшчы ў красавіку вырас на 45,2%  

15.06.2021 10:06
Агенцтва паведаміла, што прамысловая вытворчасць у ЕЗ у цэлым вырасла на 38,7% у красавіку ў гадавым вылічэнні.