Беларуская Служба

Школьнікі з невялікага гарадка перамаглі ў Нацыянальным навуковым конкурсе

24.06.2021 14:54
Яго мэта – прасоўванне польскай навукі і захаванне памяці пра выбітных польскіх навукоўцаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ Inara Prusakova

Пачатковая школа ў мясцовасці Глухалазы перамагла ў Нацыянальным навуковым конкурсе «Быць як Ігнацы». Конкурс ладзіць Фундацыя імя Ігнацы (Ігната) Лукасевіча, заснаваная пры Польскім прадпрыемстве нафта- і газаперапрацоўкі (PGNiG). Яго мэта – прасоўванне польскай навукі і захаванне памяці пра выбітных польскіх навукоўцаў.

Падчас віртуальнай урачыстасці заканчэння конкурсу, дырэктар прадпрыемства PGNiG Павел Маеўскі адзначыў, што ў яго рамках школьнікі знаёміліся з разнастайнай навуковай тэматыкай.

- Сёлета конкурс быў прысвечаны тэматыцы энергетыкі, экалогіі, сучасных гарадоў і сучасных тэхналогіяў. Вучні, удзельнікі праграмы, пазнаёміліся з дзейнасцю чатырох выбітных польскіх навукоўцаў – Джозефа Ротблата, Уладзіслава Шафера, Эрнэста Маліноўскага і Стэфана Банаха.

Сёлета ў конкурсе прыняло ўдзел 2,5 тысячы школаў.

нг