Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы выяўлена толькі 147 выпадкаў заражэння каранавірусам

24.06.2021 15:19
Эксперты кажуць пра пазітыўны ўплыў высокай тэмпературы і станоўчы эфект вакцынацыі, а палітыкі падыходзяць асцярожна да хуткай адмены санітарных абмежаванняў.
Вакцынацыя вучняў у Лодзіфота: PAP/Roman Zawistowski

Ужо некалькі тыдняў у Польшчы назіраецца значнае падзенне колькасці новых заражэнняў каранавірусам. Эксперты кажуць пра пазітыўны ўплыў высокай тэмпературы і станоўчы эфект вакцынацыі, хаця палітыкі падыходзяць асцярожна да хуткай адмены санітарных абмежаванняў. Палявыя шпіталі амаль перасталі прымаць пацыентаў, але ўлады не спяшаюцца іх зварочваць.

З нядзелі ў часовай бальніцы ў Любліне няма ніводнага пацыента з каранавіруснай інфекцыяй. Для пацыентаў было падрыхтавана 28 ложкаў. Калі колькасць выпадкаў не павялічыцца, шпіталь павінен перайсці ў так званы пасіўны стан з верасня.

За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавана 147 выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі 24 асобы.

PAP/IAR/нг