Беларуская Служба

ПіС: Папраўка ў закон аб СМІ з'яўляецца адказам на адаптацыю польскіх правілаў да норм краін ЕЗ

21.07.2021 11:10
«Гэта добрае вырашэнне, якое абараняе Польшчу ад неабгрунтаваных шырокіх уплываў замежных СМІ ў нашых медыя».
Marek Suski
Marek SuskiPAP/Paweł Supernak

Дэпутат партыі «Права і справядлівасць» Марэк Сускі і заяўнік папраўкі, падкрэсліў, што яна абараняе Польшчу ад уплыву замежных СМІ.

- Гэта добрае вырашэнне, якое абараняе Польшчу ад неабгрунтаваных шырокіх уплываў замежных СМІ ў нашых медыя. Я спадзяюся, што папраўку падтрымаюць як саюзнікі ПіС так і іншыя дэпутаты. Усе павінны быць зацікаўлены ў тым, каб Польшча была суверэннай дзяржавай і пра медыя вырашалі ўнутры краіны, каб СМІ былі польскія.

Папраўка ў Закон аб вяшчанні ўдакладняе, што «ліцэнзія на радыёперадачы і тэлестанцыі можа быць прадастаўлена замежнай асобе, месца знаходжання або пастаяннага пражывання якой знаходзіцца ў дзяржаве-члене Еўрапейскай эканамічнай прасторы». Пазначаецца, што замежная асоба не атрымае ліцэнзіі, калі яна залежыць ад яшчэ іншай замежнай асобы звонку Еўрапейскай эканамічнай прасторы.

Апазіцыя лічыць, што ПіС імкнецца такім чынам пераняць прыватную станцыю TVN, якая жорстка крытыкуе кіроўную партыю і яна зʼяўляецца часткай амерыканскага медыяканцэрну.
яс