Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы абмяркоўваў Паўночны паток 2 у Берліне

28.07.2021 10:28
Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што рэалізацыя гэтага праекта шкодзіць еўрапейскай салідарнасці.
.   .  , 27  2021
А. Бэрбок і З. Раў Берлін, 27 ліпеня 2021 года Twitter/MSZ

Міністэрства замежных справаў Польшчы паведаміла, што падчас свайго візіту ў ФРГ, кіраўнік польскай дыпламатыі размаўляў з кандыдатамі на пасаду канцлера на вераснёўскіх парламенцкіх выбарах аб супраціве Польшчы па будаўніцтве газаправода Nord Stream 2.

Міністр Збігнеў Раў сустрэўся са старшынём Партыі «Зялёных» Аналенай Бэрбок, міністрам фінансаў Олафам Шольцам, які прадстаўляў СДП, і старшынём Бундэстага Вольфгангам Шойбле.

Збігнеў Раў заявіў, што « старшыня Аналена Бэрбок і сябры яе партыі падзяляюць неспакой і крытычнае стаўленне Польшчы да праекту Паўночная плынь-2, асабліва ў кантэксце пагроз, звязаных з усходняй палітыкай»:

-Мы задаволеныя такой адназначнай пазіцыяй партыі «Зялёных» па рэалізацыі гэтага газаправода. Мы спадзяемся, што яны будуць улічаныя ў магчымых кааліцыйных перамовах пасля выбараў і ўключаныя ў кааліцыйнае пагадненне.

З Олафам Шольцам, прадстаўніком федэральнага ўрада, міністр Збігнеў Раў пагутарыў пра канферэнцыю адносна будучыні Еўропы і газаправода Nord Stream 2. Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што рэалізацыя гэтага праекта шкодзіць еўрапейскай салідарнасці.

Па паведамленні Міністэрства замежных спраў Польшчы, прадметам перамоваў міністра Збігнева Раў ў Берліне былі таксама гістарычныя пытанні, у прыватнасці кампенсацыі палякам за крыўды і шкоды, прычыненыя падчас Другой сусветнай вайны.

iar/эж

Паўночны паток 2 дае Расіі магчымасці дэстабілізацыі Усходняй Еўропы

23.07.2021 17:27
Адкліканне ЗША санкцый і канчатковы дазвол на дабудаванне і запуск газаправоду Паўночны паток 2 стала гучнай тэмай у краінах Усходняй Еўропы.

Няпраўда, што Польшча не хацела на сваёй тэрыторыі газаправоду, супраць якога цяпер вядзе бітву

26.07.2021 13:57
Варта прыгадаць факты і паказаць, як «Газпром» маніпулюе грамадскай думкай у Еўропе.

Трамп пра «Паўночны паток-2»: Берлін можа вывесіць белы сцяг

27.07.2021 13:36
На мітынгу ў Феніксе Дональд Трамп нагадаў канцлеру Ангеле Меркель, што ён папярэджваў яе пра пагрозу «Паўночнага патоку-2».