Беларуская Служба

Беларусы сталі першым інвестарам у Польшчы

30.07.2021 12:39
Па колькасці фірм, якія пераносяць сваю дзейнасць на польскую тэрыторыю, паведамляе Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю.
Ілюстрацыйны здымакImage by Jason Goh from Pixabay/СС0

З верасня мінулага года, калі пачала дзейнічаць праграма «Poland.Business Harbour», у Польшчу пераносіць свой бізнес больш за 80 МСП і буйных кампаній з Беларусі.

Польскае агенцтва інвестыцыі і гандлю на дадзены момант працуе з 39 актыўнымі інвестыцыйнымі праектамі, агульнай заяўленай коштам 58,5 мільёнаў еўра. 30 інвестыцыйных праектаў ужо рэалізавана, агульным коштам 65,3 мільёны еўра. На дадзены момант беларусы першыя інвестар у Польшчы па колькасці інвестыцыйных праектаў, кажа намесніца дырэктара Цэнтра інвестыцый Моніка Гжэляк з Польскае агенцтва інвестыцыі і гандлю.

- Што тычыцца дзейнасці агенцтва, цяпер Беларусь можна назваць інвестарам нумар адзін з пункту гледжання колькасці інвестыцыйных праектаў. На другім месцы Злучаныя Штаты. Традыцыйна мы абслугоўвалі найбольш амерыканскіх праектаў. На дадзены момант найбольш праектаў з Беларусі.

юл