Беларуская Служба

Сенатар Карчэўскі: Pэканструкцыя Саксонскага палаца ў Варшаве – абавязак палякаў

04.08.2021 17:16
Кошт рэканструкцыі Саксонскага палаца, палаца Бруля і шматкватэрных дамоў на вуліцы Кралеўскай ацэньваецца ў больш за 555 мільёнаў еўра.
   1930 .
Саксонскі палац у 1930 годзе. Autorstwa The source didn`t provide an information who personally the author is. - The book of A. Jankowski "Warszawa" Publisher:Wydawnictwo Polskie, Poznań, (1920-1925 no precise date of publishing included) page 81, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1514113

Сенатар ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) сказаў, што рэканструкцыя з нуля Саксонскага палаца ў Варшаве – гэта абавязак палякаў. Паводле яго, палякі абавязаны ў гэтым не толькі перад папярэднімі пакаленнямі, але і перад нашчадкамі. У інтэрв'ю тэлеканалу TVP Info сенатар Карчэўскі выказаў надзею, што рэканструкцыя пачнецца ў 2023 годзе і завершыцца ў 2028 годзе, то бок у 110-ю гадавіну вяртання Польшчы незалежнасці:

-Гэта будзе візітная картачка сталіцы. Саксонскі палац быў «сэрцам» даваеннай Варшавы. Адным гэтая ідэя падабаецца, другім – не. Аднак справа ў тым, што гэта было «сэрца сталіцы» і незалежнай Польшчы. Таму я лічу, што рэканструкцыя – гэта наш абавязак.

Сёння законапраект аб рэканструкцыі Саксонскага палаца, палаца Бруля і шматкватэрных дамоў на вуліцы Каралеўскай будзе разглядацца на паседжанні Сената.

Ініцыятарам рэканструкцыі з нуля Саксонскага палаца з’яўляецца прэзідэнт Анджэй Дуда. Паводле планаў, аб’ект павінен стаць сядзібай для культурніцкіх устаноў. Рэканструяваныя шматкватэрныя дамы стануць сядзібай Мазавецкага ваяводы, а палац Бруля – Сената. Усе гэтыя будынкі ўзарвалі немцы падчас Другой сусветнай вайны.

Кошт рэканструкцыі ацэньваецца ў амаль 2,5 мільярда злотых (больш за 555 мільёнаў еўра).

аз

Рэканструкцыя знішчанага падчас вайны Саксонскага палацу ў Варшаве павінна завяршыць паваенную адбудову сталіцы

27.07.2021 15:16
Адбудову палаца абмяркоўвалі на працягу дзесяцігоддзяў, цягам пасляваеннага перыяду паўстала шмат праектаў.