Беларуская Служба

У Варшаве з’явіцца новым чыгуначны прыпынак

04.08.2021 13:12
На станцыі «Варшава-Таргувэк» пасажыры, якія прыбываюць з поўначы Мазовіі змогуць перасесці на сталічнае метро.
Від на Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Варшаве з’явіцца новым чыгуначны прыпынак. Першыя пасажыры змогуць скарыстацца станцыяй «Варшава-Таргувэк» ужо ў снежні. Паводле старшыні PKP Polskie Linie Kolejowe Ірэнэвуша Мэрхэля, новы чыгуначны прыпынак, размешчаны недалёка ад метро – гэта зручнае для перасадкі месца.

Пасажыры, якія прыязджаюць з поўначы Мазовіі, не будуць прымушаны ехаць у цэнтр сталіцы на цягніку. Яны змогуць перасесці на метро, якім даедуць у самыя аддаленыя раёны горада.

Першапачаткова на новым прыпынку будуць спыняцца цягнікі перавозчыка Koleje Mazowieckie. Расклад прадугледжвае адзін цягнік у гадзіну. Сітуацыя зменіцца, калі будуць пабудаваны дадатковыя агламерацыйныя шляхі.

Кошт работ, звязаных з будаўніцтвам прыпынку, складае больш за 27 мільёнаў злотых (6 мільёнаў еўра). Работы суфінансуе Еўрасаюз у рамках аператыўнай праграмы «Інфраструктура і навакольнае асяроддзе».

аз