Беларуская Служба

Крысціна Ціманоўская прыляцела ў Варшаву

04.08.2021 22:36
Да адлёту з Токіа беларуская лёгкаатлетка знаходзілася ў пасольстве Польшчы ў японскай сталіцы.
Павел Латушка і Крысціна Ціманоўскаяфота: Тэлеграм-канал П. Латушкі

Крысціна Ціманоўская прыляцела ў Варшаву. Раней яна атрымала польскую гуманітарную візу. Да адлёту з Токіа беларуская лёгкаатлетка знаходзілася ў пасольстве Польшчы ў японскай сталіцы.

Першапачаткова меркавалася, што яна з Японіі вылеціць адразу ў Польшчу, але маршрут яе падарожжа быў зменены з меркаванняў бяспекі. Ціманоўская не выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ў аэрапорце імя Ф. Шапэна ў польскай сталіцы. Здымак з спартсменкай апублікаваў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ён выразіў радасць, што Крысціне Ціманоўскай удалося дабрацца да Варшавы і перакананне, што яна вернецца ў Новую Беларусь.

З польскага боку Ціманоўскую прывітаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк.

Нагадаем, муж Ціманоўскай Арсен Зданевіч таксама атрымаў польскую гуманітарную візу.

Тэлеграм-канал П. Латушкі/нг