Беларуская Служба

Крысціна Ціманоўская выбрала Польшчу з-за сямейных абставін

05.08.2021 14:56
Спартсменка не спадзявалася, што яе ўдзел у Алімпіядзе ў Токіа пераўтворыцца ў палітычны міжнародны скандал.
Крысціна ЦіманоўскаяPAP/Radek Pietruszka

Сёння прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам беларускай спартсменкі.

Яна патлумачыла, чаму выбрала Польшчу і ці будзе прасіць палітычнага прытулку.

-Я пакуль не думала, ці буду прасіць палітычнага прытулку. Цяпер самая галоўнае, што я хачу працягваць сваю палітычную кар’еру. Я выбрала Польшчу пасля размовы з бацькамі. Мы падумалі, што, магчыма, гэта будзе найлепшае месца, паколькі яны змогуць да мяне прыязджаць.

Крысціна Ціманоўская адзначыла, што гатова аказаць дапамогу калегам-спартсменам з Беларусі. Яна заклікала не маўчаць і казаць, калі на кагосьці аказваецца ціск.

ав

МУС Польшчы: Мы разглядаем актывізацыю на мяжы з Беларуссю як рэакцыю на дапамогу Ціманоўскай

05.08.2021 13:00
Віцэ-міністр звярнуў увагу на тое, што Беларусь вядзе гібрыдную вайну з Еўрасаюзам.