Беларуская Служба

Нацыянальны музей у Варшаве атрымаў карціну, якая лічылася страчанaй падчас вайны

14.09.2021 14:09
Міністэрства культуры сістэматычна дабіваецца вяртання ў Польшчу твораў мастацтва, якія былі страчаныя падчас Другой сусветнай вайны.
   ,      .
Намеснік прэм'ера міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пётр Гліньскі.PAP/Tomasz Gzell

Намеснік прэм'ера міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) перадаў у Нацыянальны музей у Варшаве карціну: «Пад бярозамі/дзецьмі ў бярозавым лесе на фіёрдзе Хайко» аўтарства Альберта Эдэльфельта. Твор, які да вайны знаходзіўся ў палацы ў Спале, быў знойдзены ў 2019 годзе на гарышчы старога дома ў Лодзі. На працягу многіх гадоў карціна лічылася прапаўшай падчас вайны.

Пётр Глінскі нагадаў, што яго міністэрства сістэматычна дабіваецца вяртання ў Польшчу твораў мастацтва, якія былі страчаныя падчас Другой сусветнай вайны. У цяперашні час вядзецца больш за 80 працэсаў рэстытуцыі:

- Вяртанне страчаных твораў мастацтва складаная справа. Гэта як пытанне часу, які мінуў ад Другой сусветнай вайны, складанасці іх лёсаў, а таксама адсутнасці добрай волі. Часта справы маюць нават крымінальны характар. Тым ня менш самае важнае, што дзейнічае механізм, які дазваляе вышукоўваць і вяртаць Польшчы, страчаныя творы мастацтва. Таксама часта мы можам пахваліцца станоўчымі вынікамі.

Аўтар карціны Альберт Эдэльфельт – гэта адзін з найважнейшых фінскіх мастакоў. Карціна першапачаткова належала царскай сям'і і да пачатку Першай сусветнай вайны ўпрыгожвала царскую паляўнічую рэзідэнцыю ў Спале. У 1914 годзе была вывезеная ў Расію, адкуль у 1923 годзе вярнулася ў Польшчу. Лёс карціны ў ваенны час невядомы. У гэтым часе ў палацы ў Спале размяшчалася камандаванне нямецкай арміі, а ў 1945 годзе рэзідэнцыю абрабавана і цалкам спаліла Чырвоная Армія.

У 2019 годзе твор быў выпадкова знойдзены на гарышчы старога драўлянага дома ў Лодзі.

IAR/аз