Беларуская Служба

Знешнегандлёвыя абароты Польшчы павялічыліся

15.09.2021 18:32
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт вырас на 26,0%, а імпарт – на 27,8%.
ЭкспартPhoto: echosystem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Знешнегандлёвыя абароты Польшчы са студзеня па ліпень выраслі. У згаданым перыядзе кошт экспарту склаў 726,9 мільярда злотых (амаль 160,5 мільярда еўра), а імпарту 712,7 мільярда злотых (больш за 157 мільярдаў еўра). Такім чынам станоўчае сальда склала 14,2 мільярда злотых (больш за 3 мільярды еўра), паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Для параўнання ў аналагічным перыядзе мінулага года яно складала 19,2 мільярда злотых (больш за 4 мільярды еўра).

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт павялічыўся на 26,0%, а імпарт – на 27,8%.
Польшча найбольш экспартуе ў развітыя краін – 86,2% (у тым ліку ў ЕС – 74,7%), а ў імпартуе – 64,0% (у тым ліку з ЕС – 55,4%).

У сваю чаргу знешнегандлёвыя абароты Польшчы найменшыя з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яны складаюць 5,6% агульнага польскага экспарту і 7,3% імпарту краіны.

IAR/аз

У жніўні цэны спажывецкіх тавараў і паслуаў у Польшчы павялічыліся на 5,5%

15.09.2021 14:26
Найбольшы ўплыў на інфляцыю аказаў рост кошту жылля (на 0,6%) і транспарту (на 1,4%).