Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена 800 новых выпадкаў каранавіруса

18.09.2021 11:01
У параўнанні з мінулым днём колькасць заражэнняў павялічылася на 145 выпадкаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneagsaz/Shutterstock

За мінулыя суткі было выяўлена 797 выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 14 пацыентаў. У параўнанні з мінулым днём колькасць заражэнняў павялічылася на 145 выпадкаў.

Агулам, пачынаючы з сакавіка 2020 года, у Польшчы аднатавала 2 млн 897 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі 75 487 жыхароў Польшчы.

Да таго моманту, калі будзе зарэгістравана тысяча новых выпадкаў інфікавання, урад Польшчы не мае намеру ўводзіць новых эпідэмічных абмежаванняў. Магчымыя абмежаванні могуць быць уведзеныя ў асобных рэгіёнах і будуць залежаць ад колькасці жыхароў і ўзроўню вакцынацыі.

iar/эж



Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».