Беларуская Служба

Учора польскія памежнікі прадухілілі 324 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

19.09.2021 10:32
З пачатку верасня было выяўлена больш за 3 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы.
- .
Польска-беларуская мяжа.Autorstwa Beentree - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4467391

Учора польская Памежная служба прадухіліла 324 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. За дапамогу ў гэтым былі затрыманыя два замежнікі – грамадзянін Узбекістана і Грузіі.

З пачатку года былі затрыманыя каля 1,5 тысячы мігрантаў, якія незаконна прайшлі польска-беларускую мяжу. Палова з іх – грамадзяне Ірака, але ёсць таксама грамадзяне Сірыі, Афганістана, Расіі, Самалі, Таджыкістана, Ірана, Егіпта, а нават Кубы і Конга.

З пачатку верасня было выяўлена больш за 3 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

IAR/аз