Беларуская Служба

Катынскі марш ценяў пройдзе вуліцамі Варшавы

19.09.2021 13:31
Палякі ўшаноўваюць памяць дзясяткаў тысяч грамадзян, забітых функцыянерамі НКУС у 1940 годзе.
  .
Катынскі марш ценяў.Autorstwa Mateusz Opasiński - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47958433

Сёння ў Варшаве ў 14-ты раз пройдзе Катынскі марш ценяў. Гэтае гістарычна-рэканструкцыйнае мерапрыемства папярэдзіць святая імша ў Палявой катэдры Войска Польскага.

Віцэ-старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма(Mateusz Szpytma) падкрэсліў, што Катынскі марш ценяў ушаноўвае памяць амаль 22 тысяч польскіх грамадзян, забітых функцыянерамі НКУС у 1940 годзе ў Катыні і іншых месцах на Усходзе Еўропы.

- Гэта 22 тысячы чалавек – прадстаўнікоў эліты даваеннай Польшчы. Марш ушаноўвае памяць пра гэтых людзей, якія ахвяравалі сваім жыццём за Айчыну. Усе яны адказалі на заклік да мабілізацыі. Кожнага з іх функцыянеры НКУС пыталіся, ці здрадзяць сваёй Айчыне і кожны адказаў адмоўна. За гэта яны былі забітыя.

У сёлетнім маршы прымуць удзел каля 150 рэканструктараў з розных куткоў Польшчы. Удзельнікі маршу пройдуць моўчкі па цэнтры сталіцы. Мерапрыемства пачнецца а 15.00 ля Музея Войска Польскага і завершыцца каля 17:00 ля Помніка загінулым і забітым на Усходзе Еўропы.

Марш з'яўляецца часткай адзначэння 82-й гадавіны агрэсіі Cавецкага Саюза на Польшчу ў верасні 1939 года.

IAR/аз