Беларуская Служба

Анджэй Дуда абяцаў польскім фермерам паляпшэнне ўмоваў жыцця і працы

19.09.2021 16:33
Сёння ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве адбыліся традыцыйныя Прэзідэнцкія дажынкі.
         .
Сёння ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве адбыліся традыцыйныя Прэзідэнцкія дажынкі.PAP/Piotr Nowak

Пра вялікі патэнцыял польскай сельскай гаспадаркі сведчыць факт, што, нягледзячы на цяжкі перыяд пандэміі, экспарт польскіх прадуктаў харчавання працягвае расці і не губляе сваёй якасці, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў эфіры TVP1:

-Польскія сельскія раёны па-ранейшаму патрабуюць фінансавання і комплекснага дзяржаўнага догляду. Гаворка ідзе, як пра фермераў і іх працу, так і пра наваколле. Я маю на ўвазе: дарогі, школы, дзіцячыя садзікі, культурныя ўстановы – усё, што дазваляе пражываць у вёсцы і карыстацца ўсімі перавагамі, якія маем у горадзе.

Прэзідэнт Анджэй Дуда дадаў, што сельскія раёны ўжо становіцца прывабным месцам для жыцця для многіх людзей. Развіццё толькі паскорыць гэты працэс і прынясе дадатковую карысць вёсцы, лічыць прэзідэнт. Ён адзначыў, што перавага сямейных фермаў, якія вырабляюць прадукты найвышэйшай якасці, з'яўляецца ўнікальнай асаблівасцю сельскай гаспадаркі ў Польшчы.

Кіраўнік польскай дзяржавы і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-Дуда прынялі ўдзел у Прэзідэнцкіх дажынках, якія падобным чынам, як у мінулым годзе, адбыліся ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.

IAR/аз