Беларуская Служба

Caritas Polska гатовая дапамагчы бежанцам на польска-беларускай мяжы

23.09.2021 16:22
Мы спрабавалі атрымаць згоду на гэткія дзеянні, але зараз гэта немагчымае, кажа дырэктар арганізацыі айцец Марцін Іжыцкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnemat. pras

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя Caritas Polska гатовая дапамагчы бежанцам на польска-беларускай мяжы. Дырэктар арганізацыі айцец Марцін Іжыцкі(Marcin Iżycki) сказаў на канферэнцыі, прысвечанай Еўрапейскаму дню бежанцаў, што Caritas можа ў любы час прыняць удзел у гуманітарных дзеяннях на ўсходзе Польшчы. Арганізацыя можа ахвяраваць коўдры, цёплае адзенне і ежу ў любы час, падкрэсліў святар:

- Мы спрабавалі атрымаць згоду на гэткія дзеянні, але зараз гэта немагчымае. Мы павінны дзейнічаць у рамках заканадаўства. Мы кантактуем з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.

Арганізацыя Caritas Polska таксама спрабавала аказваць дапамогу бежанцам праз беларускую арганізацыю – на жаль, і на гэта згоды не атрымала.

Ксёндз Марцін Іжыцкі нагадаў, што цяпер мы маем справу з сур'ёзным міграцыйным крызісам у Афганістане. Сотні людзей, якія ўцякаюць з гэтай краіны, маюць патрэбу ў дапамозе з боку Еўропы.

У бліжэйшую нядзелю будзе адзначацца Еўрапейскі дзень бежанцаў. У гэты дзень няўрадавыя арганізацыі арганізуюць шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх абмяркуюць складаную тэму мігрантаў і спосабы аказання ім дапамогі асобнымі краінамі.

IAR/аз