Беларуская Служба

Польшча павялічвае набор рэкрутаў у войска

25.09.2021 18:12
Магчымасць паклікаць да 284,2 тысяч чалавек для праходжання вайсковай службы ў розных відах войск у 2022 г. прадугледжвае праект палажэння Савета міністраў, унесеным кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Paweł Jaskółka

У праекце мяркуецца, што максімальная колькасць людзей, якія могуць быць пакліканыя на дзейную вайсковую службу ў 2022 годзе ў рамках вучэнняў, складзе 200 000 чалавек.

Колькасць вайскоўцаў Нацыянальных сілаў рэзерву, якія могуць быць пакліканыя на службу, павінна дасягнуць тысячы. У рамках перыядычнай вайсковай службы можна будзе прызваць да 200 чалавек, яшчэ 48 тысяч у рамках падрыхтоўчай службы; у рамках тэрытарыяльнай вайсковай службы можна будзе паклікаць да 35 тысяч чалавек.

Прапанаваная пастанова павінна ўступіць у сілу 1 студзеня наступнага года.

юл