Беларуская Служба

У Бяшчадах адкрылі помнік людзям, якія змагаліся за свабоду, годнасць і суверэнную Польшчу

26.09.2021 17:32
Паводле ініцыятараў, помнік прысвечаны ўсім, хто аспрэчваў сістэму камуністычнай улады ў Польшчы.
    ,    ,    .
У Бяшчадах адкрылі помнік людзям, якія змагаліся за свабоду, годнасць і суверэнную Польшчу.Foto: Sławek Kasper(IPN)/ipn.gov.pl

У вёсцы Валасатэ (Wołosate) у Падкарпацкім ваяводстве надоечы быў адкрыты Помнік, прысвечаны людзям свабоды і салідарнасці з Бяшчадаў, якія змагаліся за свабоду, годнасць і суверэнную Польшчу.

Як адзначыў дырэктар філіяла Інстытута нацыянальнай памяці ў Жэшаве Дарыюш Іванэчка, помнік ушаноўвае памяць «тых, хто змагаўся за свабоду ў часы Польскай Народнай Рэспублікі і адначасова з'яўляецца сімвалам Бяшчадаў – рэгіёну свабоды». Ён прысвечаны ўсім, хто аспрэчваў сістэму камуністычнай улады, у тым ліку, кардыналу Стэфану Вышыньскаму, які быў інтэрнавамны ў Каманьчы; Яну Паўлу ІІ, які часта наведваў горы Бяшчады, а таксама арцыбіскупу Ігнацыю Такарчуку і многім іншым.

Помнік уяўляе сабой крылатую браму свабоды, праз якую можна ўбачыць вяршыню Тарніца. Ён быў зроблены з натуральных матэрыялаў і сваім стылем навязвае да мясцовага будаўніцтва. Яго аўтарам з’яўляецца Пётр Зброжэк. У цырымоніі адкрыцця помніка прыняў удзел, між іншым, намеснік старшыні Інстытута нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма.

PAP/аз