Беларуская Служба

Польшча прыкладае дыпламатычныя намаганні, каб спыніць паток мігрантаў у Беларусь

27.09.2021 10:17
«Сітуацыя на мяжы з Беларуссю далёкая ад стабільнай» - лічыць МЗС Польшчы.
Paweł Jabłoński.
Paweł Jabłoński.Photo: Tymon Markowski/MSZ

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павал Яблонскі (Paweł Jabłoński) у эфіры Польскага радыё адзначыў, што калі гэта не зменіцца, то, дзеля бяспекі Польшчы, будзе апраўдана працягваць надзвычайнае становішча ў памежнай зоне.

Павал Яблонскі заявіў, што Міністэрства замежных спраў адсочвае сітуацыю ў краінах, дзе Мінск можа шукаць мігрантаў, якія будуць дастаўлены ў Беларусь. Як ён запэўніў, міністэрства прымае меры, каб гэта не дапусціць:

- Гэтыя дзеянні праводзяцца. Шмат інстытуцыяў у гэта задзейнічаная ў краінах, якія ідэнтыфікаваныя як найбольш рызыкоўныя. Іярданія з'яўляецца такім прыкладам. Дакладна на мінулым тыдні міністр Раў размаўляў са сваім іярданскім калегам, я меў таксама магчымасць сустрэцца з маім калегам у Амане. У асноўным абмяркоўваліся дакладна гэтыя пытанні, найперш таму што Польшча якраз аказвае Іярданіі вялікую падтрымку ў сферы бежанцаў з Сірыі.

Беларусь нядаўна ўвяла бязвізавы рэжым, у т.л. з Іярданіяй, але таксама Пакістанам, Іранам, Егіптам і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай. 17 кастрычніка ўступае ў сілу ўказ Аляксандра Лукашэнкі, які дазваляе бязвізавы рух праз аэрапорты абласных гарадоў – Гродна, Брэста, Віцебска, Гомеля і Магілёва.

IAR/яс