Беларуская Служба

Вышэйшая палата парламенту прагаласуе за папраўкі ў закон аб іншаземцах

08.10.2021 08:38
Затрыманы будзе абавязаны пакінуць тэрыторыю Польшчы неадкладна пасля незаконнага перасячэння мяжы.
Migranci z Kongo zatrzymania w Grodku
Migranci z Kongo zatrzymania w GrodkuForum/Michał Kości

Сенат Польшчы прагаласуе за папраўку ў закон аб замежніках. Ён прадугледжвае, што затрыманы будзе абавязаны пакінуць тэрыторыю Польшчы неадкладна пасля незаконнага перасячэння вонкавай мяжы Еўрапейскага Саюза. Акрамя таго, такому нелегалу будзе часова забаронены ўезд у Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны. Закон таксама ўводзіць пакаранне турмой або штрафам за разбурэнне памежнай інфраструктуры.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік падкрэсліў, што механізмы гэтага закона не будуць датычыць бежанцаў. Кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў зможа пакінуць просьбу аб міжнароднай абароне без разгляду, калі яна будзе пададзена замежнікам, затрыманым адразу пасля перасячэння знешняй мяжы ЕС з Расіяй, Беларуссю і Украінай, калі ён не прыехаў непасрэдна з тэрыторыі, дзе яму пагражае пераслед. Намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі працытаваў палажэнні дырэктывы ЕС ад 2008 года, якія рэгулююць стандарты і працэдуры для замежнікаў з трэціх краін, што незаконна ўязджаюць у ЕС. Ён адзначыў: у гэтых палажэннях гаворыцца, што краіны ЕС могуць не прымяняць дырэктыву ў дачыненні людзей, затрыманых у сувязі з незаконным перасячэннем мяжы.

Намеснік міністра паведаміў, што, паводле падлікаў польскіх службаў, у Беларусі ад 8 да 12 тысяч чалавек чакае, каб незаконна перасячы мяжу з Польшчай. Мацей Вонсік таксама адзначыў, што Польшча разлічвае на падтрымку агенцтва Frontex у працэсе рэадмісіі, гэта значыць адпраўкі нелегальнага мігранта ў краіну паходжання, калі разгляд яго справы завершаны.

IAR PR/нг