Беларуская Служба

903 выпадкі каранавіруса выяўлены ў Польшчы

11.10.2021 14:34
Больш за ўсё станоўчых вынікаў тэстаў на каранавірус зарэгістравана ў сталічным, Мазавецкім ваяводстве - 215. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Darek Delmanowicz

За мінулыя суткі было выяўлена 903 новых выпадкаў каранавіруса. Ніводзін пацыент ад гэтай хваробы не памёр. Больш за ўсё станоўчых вынікаў тэстаў на каранавірус зарэгістравана ў сталічным, Мазавецкім ваяводстве -215 і ў Люблінскім – 157. У астатніх ваяводствах Польшчы колькасць заражэнняў вагалася ад 10 да 76.

У лякарнях па ўсёй Польшчы з дыягназам каранавірус лечыцца 2 423 хворых і гэта на 96 чалавек больш, чым учора. З іх 231 чалавек падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх і гэта на 5 чалавек больш, чым учора.

Пачынаючы з сакавіка мінулага года каранавірусам у Польшчы заразіліся 2 923 304 чалавекі, з іх 75 869 чалавек памерлі ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Міністр аховы здароўя: Цяпер пацыенты з каранавірусам хутчэй трапляюць пад апарат ШВЛ

06.10.2021 12:33
Падчас папярэдняй хвалі быў перыяд прыкладна двух тыдняў ад заражэння да піку хваробы, цяпер гэта тыдзень.