Беларуская Служба

У Кракаве пачынаецца Міжнародны кніжны кірмаш

14.10.2021 14:31
«Чалавек жыве пераменамі» – гэта цытата з кнігі Станіслава Лема, якая з’яўляецца лозунгам сёлетняй міжнароднай кніжнай выставы ў Кракаве.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Кракаве пачынаецца Міжнародны кніжны кірмаш. З сённяшняга дня да нядзелі ў выставачным цэнтры EXPO Kraków свае новыя публікацыі прадставіць больш за дзвесце выдавецтваў, а чытачы атрымаюць магчымасць сустрэцца са сваімі любімымі аўтарамі.

Гэта адна з найбуйнейшых сустрэч чытачоў, пісьменнікаў і прадстаўнікоў выдавецкай галіны ў Еўропе пасля перапынку, выкліканага пандэміяй каранавіруса, нагадала старшыня кірмашу Гражына Грабоўска(Grażyna Grabowska):

- Мы чакалі на гэта два гады. Я ведаю, што з нецярпеннем чакалі таксама выдаўцы, якія тэлефанавалі нам, дапытваліся. Выдатна, што мы можам сустрэцца, пабачыцца. Падобным чынам да мерапрыемства ставяцца наведвальнікі. Яны таксама цешацца.

«Чалавек жыве пераменамі» – гэта цытата з кнігі Станіслава Лема, якая з’яўляецца лозунгам сёлетняй міжнароднай кніжнай выставы ў Кракаве. Два гады таму выставу ў Кракаве наведала амаль 70 тысяч чалавек. Кніжны кірмаш пачаўся сёння апоўдні і будзе працягнуцца да бліжэйшай нядзелі.

IAR/аз