Беларуская Служба

У Польшчы выяўлены 2771 новы выпадак каранаівруса

15.10.2021 10:55
У пятніцу праходзіць сустрэча прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з усімі ваяводамі, абмяркоўваюцца захады па барацьбе з эпідэміяй. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTerelyuk/Shutterstock

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска паведаміў, што з учорашняга дня ў Польшчы быў зафіксаваны 2771 новы выпадак каранавіруса. За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 49 пацыентаў.

Больш за ўсё новых выпадкаў хваробы выяўлена ў Люблінскім (671 выпадкаў), Мазавецкім (539) і Падляскім ваяводствах (313).

У пятніцу праходзіць сустрэча прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з усімі ваяводамі, абмяркоўваюцца захады па барацьбе з эпідэміяй. Намеснік міністра заклікаў палякаў прышчапляцца супраць каранавіруса, бо гэта адзіны шлях па мінімізацыя наступства чацвёртай хвалі эпідэміі.

iar/эж


Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».