Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена 2523 новых выпадкаў каранавіруса

17.10.2021 12:48
Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння было ў Люблінскім ваяводстве - 573 выпадкі, менавіта ў гэтым рэгіёне Польшчы самы малы адсотак прышчэпленага насельніцтва.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTerelyuk/Shutterstock

У Польшчы за мінулыя суткі было выяўлена 2523 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памёр адзін пацыент. Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння было ў Люблінскім ваяводстве - 573 выпадкі, менавіта ў гэтым рэгіёне Польшчы самы малы адсотак прышчэпленага насельніцтва.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска паведаміў, што расце колькасць новых выпадкаў заражэння і шпіталізацый:

-Гэта таксама адлюстроўваецца на колькасці людзей, заражаных COVID-19, якія трапляюць у польскія лякарні. На дадзены момант занята больш за 3000 ложкаў.

Агулам спачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджана 2 939 590 выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі 76112 пацыентаў.

Тымчасам у Польшчы працягваецца вакцынацыя. Станам на 17 кастрычніка зроблена больш за 38 мільёнаў прышчэпак. Цалкам вакцынавана больш 19,7 мільёна чалавек.

iar/эж



Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».