Беларуская Служба

З пачатку года станоўчае сальда гандлёвага балансу Польшчы склала 1,8 млрд еўра

18.10.2021 09:09
Найбуйнейшымі экспартнымі рынкамі Польшчы ў гэты перыяд былі Нямеччына, Чэхія і Францыя.
   - 2021
Экспарт Польшчы ў студзені-жніўні 2021 годаКрыніца: ГСУ Польшчы

Экспарт краіны з пачатку студзеня па канец жніўня склаў 182,5 млрд еўра, у той час як імпарт склаў 180,7 млрд еўра, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Найбуйнейшымі экспартнымі рынкамі Польшчы ў гэты перыяд былі Нямеччына, Чэхія і Францыя, у той час як Нямеччына, Кітай і Расія былі найбуйнейшымі імпартнымі рынкамі краіны.

Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, Польшча завяршыла мінулы год са станоўчым сальда знешняга гандлю ў памеры 10,5 млрд еўра.

Экспарт краіны ў цэлым у 2020 годзе склаў 239,9 мільярда еўра, у той час як імпарт – 229,4 мільярда еўра.

iar/эж

Польшча робіць стаўку на рынкі Афрыкі

05.10.2021 11:15
Падчас Expo 2020 у Дубаі польская дэлегацыя плануе звярнуць большую ўвагу на рынкі краін Афрыкі.

Польшча – тытунёвы лідар у свеце

15.10.2021 14:11
Польшча з'яўляемся найбуйнейшым экспарцёрам цыгарэт у свеце.