Беларуская Служба

Польскі прэм'ер заверыў ЕЗ у лаяльнасці да арганізацыі

18.10.2021 16:22
Кіраўнік польскага ўрада таксама напісаў, што Польшча цалкам прытрымліваецца еўрапейскага заканадаўства і паважае пастанову Суда ЕЗ.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz Morawiecki Alexandros Michailidis/Shutterstock

Старшыня ўрада Польшчы даслаў ліст лідарам ЕЗ, а таксама прэзідэнтам і прэмʼерам краінаў супольнасці. Матэвуш Маравецкі запэўніў іх, што Польшча паважае еўрапейскае заканадаўства і прызнае яго вяршэнства над нацыянальным заканадаўствам.

«У той жа час я хачу звярнуць вашу ўвагу на надзвычай небяспечную зʼяву, якая пагражае будучыні нашага саюзу. Маю на ўвазе паступовае ператварэнне Супольнасці ў абʼяднанне, якое перастане быць саюзам свабодных, роўных і суверэнных дзяржаў. (... ) Калі мы не спынім гэтай зʼявы, то яе негатыўныя наступствы адчуюць усе. Сёння гэта можа паўплываць на адну краіну, а ўжо заўтра на іншыя», – гаворыцца ў лісце польскага прэмʼера.

Кіраўнік польскага ўрада таксама напісаў, што Польшча цалкам прытрымліваецца еўрапейскага заканадаўства і паважае пастанову Суда ЕЗ. «Абавязак паважаць заканадаўства ЕЗ кожнай з дзяржаў-членаў выцякае непасрэдна з дамоваў. Мы абавязаны гэта рабіць у той меры, у якой дамовы патрабуюць ад нас гэтага», – напісаў Матэвуш Маравецкі.

19 кастрычніка прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі возьме ўдзел у дэбатах у Еўрапарламенце, дзе будзе абмяркоўвацца вяршэнства права ў Польшчы. Акрамя яго, у дэбатах возьме ўдзел старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

iar/эж

Польскі Канстытуцыйны суд выдаў вердыкт аб вяршэнстве польскай Канстытуцыі над еўрапейскім правам

08.10.2021 12:09
Гэта адказ польскіх улад на крытыку з боку Еўразвязу ўнутранай палітыкі ў Польшчы, напрыклад у сферы правасуддзя.

Масавыя пратэсты пракаціліся па Польшчы. Патрабавалі вяршэнства законаў ЕЗ над нацыянальнымі

11.10.2021 09:34
Асноўная акцыя праходзіла ў Варшаве, на Замкавай плошчы, дзе па дадзеных мэрыі, сабралася каля 100 тысяч чалавек.