Беларуская Служба

У снежні Польшча ладзіць лічбавы саміт ААН

18.10.2021 15:13
Чакаецца, што ў саміце возьмуць удзел афіцыйныя асобы, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, а таксама генеральны сакратар ААН і міністры па цыфрызацыі розных краінаў свету.
Zdj. Ilustracyjne
Zdj. IlustracyjneGrzegorz Kozakiewicz, Forum

Мерапрыемства, якое павінна адбыцца з 6 па 10 снежня, будзе прысвечана тэме «Кіраванне Інтэрнэтам і будучыню лічбавага свету», – сказаў Кшыштаф Шуберт, чыноўнік урада, які адказвае за падрыхтоўку Польшчы да саміту. «Гэта будзе самае важнае падзея ў лічбавай індустрыі сёлета», – дадаў ён.

Асноўнай тэмай для абмеркавання стане «аб'яднаны Інтэрнэт» у тым сэнсе, што сусветная павуціна даступная для ўсіх і «абʼядноўвае ўсіх сваіх карыстальнікаў у адну супольнасць», чытаем на ўрадавым партале.

Павестка саміту ўключае ў сябе сем асноўных тэматычных абласцей, у якіх разглядаюцца такія пытанні, як бясплатны доступ у Інтэрнэту, бяспека ІТ-сістэм, устойлівае эканамічнае развіццё і правы чалавека ў кантэксце лічбавых тэхналогій.

Чакаецца, што ў саміце возьмуць удзел афіцыйныя асобы, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, а таксама генеральны сакратар ААН і міністры па цыфрызацыі розных краінаў свету.

iar/эж

Праграма па прыцягненню айцішнікаў прыносіць рэзультаты, але хацелася б большага

25.08.2021 16:10
Праграма была адказам на палітычную сітуацыю ў Беларусі, яна таксама павінна была запоўніць кадравы дэфіцыт у Польшчы.

Кадры з былога СССР «заваёўваюць» Польшчу. Яны ўсё часцей становяцца босамі

13.09.2021 12:17
Самай шматлікай групай працаздольных мігрантаў у Польшчы па-ранейшаму з'яўляюцца ўкраінцы. 

Даследаванне: больш за 20 тысяч айцішнікаў з'ехалі з Беларусі за мінулы год

15.10.2021 15:11
Больш за 20 тысяч ІТ-спецыялістаў з'ехалі з Беларусі за мінулы год.