Беларуская Служба

Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларускі дом у Варшаве сталі лаўрэатамі польскага «Оскара» ў галіне правоў чалавека

22.10.2021 07:11
Летась лаўрэатам Польскай прэміі імя Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Сержыу Віэйра ды Мэлу была праваабарончая арганізацыя з Беларусі «Вясна», а яшчэ раней Аляксандр Мілінкевіч.
Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларускі дом у Варшаве сталі лаўрэатамі польскага “Оскара” ў галіне правоў чалавека https://www.facebook.com/BelaruskiDom

Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларускі дом у Варшаве сталі лаўрэатамі спецыяльнай узнагароды XVIII Польскай прэміі імя Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Сержыу Віэйра ды Мэлу. Узнагарода называецца польскім «Оскарам» у галіне правоў чалавека.

«Мы жадаем, каб сённяшняя ўзнагарода стала доказам нашай падтрымкі для беларускага народу ў абліччы жорсткай палітыкі рэжыму Лукашэнкі», – сказаў дырэктар дэпартаменту Аб'яднаных нацый і правоў чалавека МЗС Польшчы Павел Радомскі.

- Мы жадаем, каб беларусы ведалі, што мы пра іх памятаем, што бачым іх драматычную барацьбу і жадаем такім сімвалічным спосабам падтрымаць іх веру ў перамогу. Мы спадзяемся, што сённяшняя прэмія будзе спрыяць падтрымцы дабрачынных арганізацый у іх барацьбе за свабодную і дэмакратычную Беларусь.

Летась лаўрэатам Польскай прэміі імя Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Сержыу Віэйра ды Мэлу была праваабарончая арганізацыя з Беларусі «Вясна», а яшчэ раней Аляксандр Мілінкевіч.

яс