Беларуская Служба

Пачаты за мяжой цыкл вакцынацыі палякі змогуць працягваць у краіне

23.10.2021 13:27
Сёння ў сілу ўступілі папраўкі ў палажэнне, якое рэгулюе гэтыя пытанні.
K
Kавідны сертыфікат PAP/Darek Delmanowicz

Палякі, якія пачалі вакцынацыю супраць COVID-19 за мяжой, могуць атрымаць другую дозу прэпарата ў Польшчы. З сённяшняга дня дзейнічаюць папраўкі ў палажэнне, якое рэгулюе гэтыя пытанні. Тэму працягвае Яанна Станкевіч:

-Дзякуючы змене правілаў асобы, якія прывіліся першай дозай вакцыны супраць COVID-19 за мяжой змогуць працягваць цыкл вакцынацыі ў Польшчы. Паводле міністэрства здароўя Польшчы, гэткая змена пашырыць магчымасць атрымання ў Польшчы кавіднага сертыфіката і рэгістрацыі ў нацыянальнай сістэме вакцынацыі. Мэта зменаў – даць асобам, якія прывіліся першай дозай за мяжой магчымасць працягваць цыкл вакцынацыі ў Польшчы.

IAR/аз