Беларуская Служба

Прэм’ер Маравецкі: ЕС падтрымлівае дзеянні Польшчы на мяжы з Беларуссю

23.10.2021 10:29
Паводле кіраўніка польскага ўраду, у ЕС ніхто не сумняецца ў тым, хто з’яўляецца сапраўдным ініцыятарам крызісу на мяжы.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Еўрапейскі савет не пагаджаецца на ніякія спробы трэціх краін інструментальна выкарыстоўваць мігрантаў з мэтай аказання ціску на мяжу Еўрасаюза, падкрэсліў прэм'ер Польшчы пасля заканчэння саміту ЕС у Бруселі.

Матэвуш Маравецкі выказаў задавальненне тым, што пазіцыю Польшчы па прадухіленні нелегальнай міграцыі і бескантрольнага перамяшчэння бежанцаў падзяляе ўсё больш краін Еўрапейскага Саюза.

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што Еўрапейскі савет адназначна станоўча ўспрымае польскія дзеянні на мяжы з Беларуссю, якая таксама зʼяўляецца ўсходняй мяжой супольнасці:

- Мы атрымалі безумоўную і поўную падтрымку. Я распавёў пра ўсё дэталёва, прадстаўляючы таксама рызыкі, звязаныя з міграцыйным ціскам на мяжы, які штучна выклікаў рэжым Лукашэнкі пры безумоўнай падтрымцы з боку Масквы і прэзідэнта Пуціна. Тут ніхто не сумняваўся ў тым, хто з’яўляецца сапраўдным ініцыятарам спробы дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходняй мяжы Польшчы.

Кіраўнік польскага ўрада дадаў, што па гэтай справе з польскай пазіцыяй супадаюць пазіцыі Латвіі і Літвы.

IAR/аз

Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Бруселі з Марын Ле Пэн і Эмануэлем Макронам

22.10.2021 13:29
Кіраўнік польскага ўрада знаходзіцца ў Бруселі ў сувязі з бягучым самітам Еўрапейскага савета.